Праграма “Святло душы” раскажа пра святкі ў Вілейцы
![](http://www.sobor.by/images/2017/Pragrama_Svyatlo_dushi_raskaga_pra_svyatki_s.jpg)
Заснежаная лясная дарога вядзе нас да гарадка, дзе людзі жывуць цікава і творча. Значная частка сталічных жыхароў з'яўляецца спажыўцамі культуры, а там, у глыбінцы, яе творцы і носьбіты - шчырыя, існыя. Мы едзем у Вілейку на свята, якое па традыцыі збірае ў Палацы культуры вілейчан і ладзіцца “творчым штабам горада” з Вілейскім благачыннем.Адзначым: райвыканкам, Палац культуры, Цэнтр эстэтычнага выхавання месцяцца ў Вілейцы на адной плошчы з праваслаўнай царквой, таму кантакты ў ...