Служэнне Ісціне І Праўдзе. Сустрэча ў памяць польскага архiепiскапа с беларускiмi каранямi адбудзецца ў Мiнску
27 красавіка 2017 года ў 16-30 ў прыходзе ў гонар іконы “Усіх тужлiвых Радасць” адбудзецца заўпакойная ліція ў памяць новаспачылага архіепіскапа Вроцлаўскага і Шчэцінскага Іераміі. Пасля лiцii распачнецца сустрэча прыхаджан, братчыкаў і духавенства, прысвечаная заўжды памінаемаму ўладыку Іерэміі. Архіепіскап Іерэмія на працягу шматлiкiх гадоў прымаў актыўны ўдзел у сумесных сацыяльных і асветніцкіх праектах Беларускай Праваслаўнай Царквы, а найбольш шчыльна кантактаваў з Брацтвам у гонар Віленск...