Уладальнік варшаўскага паба зь Беларусі загінуў ва ўласным бары
46-гадовы ўладальнік варшаўскага паба, грамадзянін Беларусі Аляксандар Д. упаў з крутой лесьвіцы, калі спускаўся ў падвал свайго бара, і загінуў. Мэдычныя службы пацьвердзілі яго сьмерць, – паведамляюць польскія СМІ.