«Куды коціцца сьвет». Чаму Швэцыя ператвараецца ў сталіцу крыміналу ў Эўропе
Дзясяткі гадоў Швэцыя была краінай-марай для людзей, якія мусілі ўцякаць са сваіх краінаў у пошуках бясьпечнага і камфортнага жыцьця. Шмат у чым менавіта мігранты спрычыніліся да эканамічнага росту гэтай скандынаўскай краіны.