«Удзельнічаю ў кампаніі ад імя беларусаў, якія змагаюцца за дэмакратыю». Беларуска ідзе на выбары ў Эўрапарлямэнт ад італьянскай партыі
Беларуска Вольга Сурынава, якая жыве ў Італіі, стала кандыдаткай на выбарах у Эўрапарлямэнт ад італьянскай партыі Più Europa. Яна паабяцала прасоўваць тэму Беларусі падчас выбарчай кампаніі.