Гітанас Наўседа заклікаў ЭЗ увесьці «вельмі высокія пошліны» на сельскагаспадарчую прадукцыю зь Беларусі і Расеі
![Гітанас Наўседа заклікаў ЭЗ увесьці «вельмі высокія пошліны» на сельскагаспадарчую прадукцыю зь Беларусі і Расеі](https://gdb.rferl.org/8378BDEF-0094-4D4F-9EDC-A54EF0AC152A_cx0_cy6_cw0_w800_h450.jpg)
Эўрапейская камісія ацэньвае, якая расейская і беларуская сельскагаспадарчая прадукцыя можа быць абкладзеная выключна высокімі мытнымі пошлінамі, што прывядзе да скарачэньня яе патоку ў Эўропу, заявіў прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа.