Добавить новость
Главные новости Витебска
Витебск
Апрель
2019

ЯК РАНЕЙ ВЫГЛЯДАЎ ЦЭНТР ПАСТАВАЎ

0

     Падарожны, які трапляе першы раз у Паставы, не можа не адчуць асаблівы каларыт цэнтральнай плошчы. І гэтаму ёсць тлумачэнне: далёка не кожны беларускі горад можа пахваліцца тым, што ў ім захавалася забудова XVIII стагоддзя.

Росквіт Паставаў, як вядома, звязаны з імем вядомага рэфарматара і асветніка, падскарбія Вялікага Княства Літоўскага Антонія Тызенгаўза, да якога мястэчка перайшло ва ўладанне ў зусім непрывабным выглядзе. Зразумела, што такі стан рэчаў яго не задавальняў, піша сайт газеты «Витебские вести». Акрамя прамысловых прадпрыемстваў (іх было створана 35), ён пабудаваў тут і першыя каменныя жылыя будынкі. Але не проста дамы, а сапраўдны архітэктурны ансамбль, частку якога зараз можна ўбачыць у цэнтры населенага пункта.

Усё будаўніцтва вялося ў адзін час па праекце італьянскага архітэктара Джузэпэ Сакі ў папулярным на той час стылю барока. Дойлід дакладна ведаў сваю справу, таму нават тое, што засталося, глядзіцца вельмі арганічна. Дырэктар раённага краязнаўчага музея Раіса Курачэнка распавяла мне такую займальную гісторыю.

У Паставы павінна была наведацца каралеўская камісія з інспекцыяй, каб на месцы разабрацца, як выкарыстоўваюцца выдаткаваныя з дзяржаўнай скарбонкі грошы. Але так сталася, як і сёння бывае, што будаўнікі не паспелі ўсё зрабіць як належыць. Да таго ж Антоній Тызенгаўз шмат грошай выдаткоўваў на навуковыя даследаванні і культуру, сярод яго сяброў быў вядомы французскі філосаф, асветнік, кампазітар Жан-Жак Русо, які нават збіраўся прыехаць у Паставы.

Як вынік, з-за фінансавых праблем у дамоў на плошчы каменнымі былі толькі фасады, а астатнія тры сцяны – з простых бярвёнаў. Выйсце знайшлося класічнае: гасцей спачатку добра пачаставалі, а потым пасадзілі на коней і шпарка пракацілі па плошчы. Захмялелыя кантралёры, натуральна, нічога не заўважылі, а недаробкі дбайным гаспадаром былі пазней ліквідаваны. Шкада, што да нашага часу захавалася малая частка адметных домікаў з хвалістымі франтонамі. Многія з іх былі разбураны ў час Першай сусветнай вайны, калі Паставы апынуліся на лініі фронту.

У цэнтры плошчы стаяў крыты каменны рынак, пашкоджаны пры абстрэле горада, яго разабралі ў савецкі час. Каб вызваліць месца для новабудаў, “ахвяравалі, і некаторыя іншыя будынкі. Наогул з 22 пабудоў да сёння захавалася толькі шэсць. Рынкавая плошча вельмі доўга выконвала сваё першаснае прызначэнне, што бачна па здымку, зробленаму ў даваенны час, верагодна ў 1920-я гады, калі Паставы ўваходзілі ў склад Польшчы, згодна з Рыжскім мірным дагаворам. верагодна, у 1920-я гады.

Дарэчы, плошча была адным з нямногіх брукаваных месцаў у паселішчы. Кірмаш, па ўсім бачна, быў з размахам: у гандлёвыя рады не ўбіцца. Відаць, што народ прыбыў не толькі з горада, але і з навакольных вёсак ды хутароў. Тут жа праходзілі гандлёвыя шляхі на Друю і Мядзель. Гляньце, колькі аглобляў! Цікава толькі, на якой стаянцы пакідаў люд сваіх коней? Изображение 2 Бліжэйшы да нас на фота дом не аўтэнтычны, а стылізаваны ўжо ў пазнейшы перыяд пад іншыя (у часы Тызенгаўза тут была аднапавярховая гасцініца-аўстэрыя).

Сёння гэта раённы вузел паштовай сувязі. Далей бачым дом для рамеснікаў, якіх Тызенгаўз запрашаў з-за мяжы для працы і навучання месцічаў. Тут зараз Пастаўскае падраздзяленне “Саюздруку”. Майстры жылі і ў наступным будынку. Сёння там пануюць гандляры: некалькі крамаў, дзе можна набыць патрэбныя рэчы ад абутку да сувеніраў. Гэта толькі адзіны бок плошчы. Не ўвайшоў ў кадр будынак аптэкі, унікальнай тым, што на працягу стагоддзяў яна не змяніла сваёй першаснай спецыфікі.

Варты ўвагі і цяперашні будынак краязнаўчага музея, дзе размяшчалася гасцініца.

Раіса Курачэнка адзначае: як выглядала плошча ў мінулым, можна пабачыць у навуковай працы Алены Квітніцкай “Будаўніцтва Тызенгаўза ў Паставах”. Канешне, пра аднаўленне гаворка не ідзе, але трэба захаваць тое, што маем сёння. Безумоўна, гісторыя Пастаў і колішняя Рынкавая плошча вабяць гасцей. Калісьці Тызенгаўзу ўдалося зрабіць гэтае месца прамысловым цэнтрам краю, зараз жа ёсць падстава стаць і турыстычным.

 

https://ok.ru/postavyret/topic/69737936751379

20 просмотров всего, 0 просмотров сегодня





Губернаторы России
Москва

Собянин: Москва и Пекин подписали программу сотрудничества на 2024-2026 годы





Москва

Московский аэропорт Домодедово и Всероссийское общество инвалидов заключили соглашение о сотрудничестве


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин прибыл в Китай с рабочим визитом



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Александр Розенбаум

"Звездач": певец Александр Розенбаум проиграл суды на 386 тыс. рублей




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Резидент «Инсайт Люди» Дмитрий Зубов установил мировой рекорд по чеканке мяча

Красногорск первым встретил участников международного супермарафона Москва-Минск

В Лужниках состоялась церемония открытия Всероссийской Спартакиады Специальной Олимпиады


Кирилл Скачков

Скачков и Тайлакова выиграли соревнования по настольному теннису на Играх БРИКС



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

Галина Ржаксенская впервые стала участником ПМЭФ в Санкт-Петербурге



Частные объявления в Витебске, в Витебской области и в России