"Мафія" і "выбары"
У той час як уся сусьветная геймэрская супольнасьць сьвяткуе паступленьне ў продаж другой вэрсіі экшн-гульні "Мафія-2", а беларускія разам з расейскімі ды іншымі СНДэшнымі гульцамі вось-вось далучацца да гэтай радасьці, у Беларусі начальства задумалася пра цнатлівыя душы геймэраў. Як паведамляе ўсебеларускі партал геймэраў games.tut.by, у праваахоўных ведамствах РБ абмяркоўваецца магчымасьць ідэнтыфікацыі ўсіх пакупнікоў гульні, якая прапагандуе карупцыю, гвалт і паважлівае стаўленьне да крымінальных груповак. Читать дальше...