У Beer&History знаёміліся з беларускімі нячысцікамі
У Беластоку ў нефармальным гістарычным клубе Beer&History адбылася чарговая лекцыя па беларускай гісторыі. Гэтым разам гаворка ішла пра народную міфалогію – пра забабоны, прыкметы і нячысцікаў, у якіх верылі нашыя продкі.
Пра ўсё гэта распавядала – гісторык Дар’я Палынская:
– У мяне была такая мэта, каб распавесці нават не столькі пра нячысцікаў, колькі пра тое, чаму людзі ў іх вераць, якія яны былі, які быў светапогляд у беларусаў. Светапогляд чалавека традыцыйнай культуры ён абсалютна іншы, ён не такі, як у сучаснага чалавека. Пакуль мы не зразумеем, пакуль мы не будзем рабіць на гэта такую адсылачку, то мы не зможам правільна ўспрымаць вось гэты свет міфалогіі. Міфалогія ў Беларусі вельмі цікавая, яна вельмі архаічная, яна заслугоўвае ўвагі.
Займальныя лекцыі па беларускай гісторыі ў клубе Beer&History праходзяць у Беластоку што сераду ў 19:00 гадзіне ў бары Beer4U, што месціцца па вуліцы Легіяновай 14/16.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Beer&History знаёміліся з беларускімі нячысцікамі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

