9 траўня. Справа тэхнікі?
«Мірнае неба» над Менскам неспакойнае. Ужо які дзень яно грукоча й скуголіць — ідзе рэпэтыцыя авіяцыйнай часткі сьвяточнага параду. Калі нейкі зьнішчальнік пранясецца бы перад самым бальконам, мімаволі ўцісьнешся ў фатэль, а дзеткі ў двары зьляку ціўкнуць вераб’інымі галаскамі. Сёлета асьцярога нават мае некаторыя падставы: нешта ўжо вельмі грандыёзнае рыхтуецца для адзначэньня імпрэзы. І вось, на вуліцы Сурганава гарыць бронетранспарцёр, а зь Берасьця праз Кіеў у Маскву абяцаюць пусьціць «цягнік Памяці». Читать дальше...