Чучхэ ў Інтэрнэце і ня толькі
19 жніўня, у дзень, калі адзначаецца 19-ая гадавіна путчу ГКЧПістаў, ёсьць добрая нагода ўявіць, што было б, калі б... А можна і не ўяўляць, а адкрыць YouTube. Тут пару тыдняў таму паўночнакарэйскія ідэёлягі Чучхэ завялі свой аккаўнт і пачалі выкладаць ролікі адпаведнага зьместу. Відэаролікі ня надта якасныя, і яны выключна па-карэйску, хаця па сюжэце, а таксама на інтанацыі дыктара можна зразумець іх зьмест і скіраванасьць. Як, для прыкладу, сюжэт пра прошукі паўднёвых суседзяў-імпэрыялістаў, што самі патапілі свой карабель . Читать дальше...