З помнікам пачакаем
Сёлета — дваццатыя ўгодкі распаду СССР. Якім спадару Арлову бачыцца помнік Савецкаму Саюзу? І — пастарайцеся адказаць шчыра — няўжо ў вас усё ж няма ні кроплі настальгіі па той краіне, дзе вы нарадзіліся й вырасьлі? Вашая чытачка Маргарыта. Манрэаль Помнік Савецкаму Саюзу? Напачатку пытаньне здалося мне дзіўнаватым і нават парадаксальным. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы падае цэлы шэраг значэньняў слова "помнік". "Архітэктурнае або скульптурнае збудаваньне ў знак ушанаваньня памяці якой-небудзь асобы або падзеі". Читать дальше...