Сутнасьць правакацыі
Нядаўна выйшла з друку кніга «Абарона Курапатаў. Народны Мэмарыял». Гэта зборнік артыкулаў і матэрыялаў. Аўтары — Зянон Пазьняк, Валеры Буйвал. Адразу за вокладкай буйнымі літарамі напісана: «Змаганьне за Курапаты і за абарону Курапатаў — гэта, найперш, барацьба з КГБ, з агентурай КГБ і „лубянскай“ Расеяй, са спадкаемцамі тых, што тварылі генацыд. Толькі ведаючы і разумеючы гэта, можна зразумець сэнс і зьмест падзеяў, што разгортваюцца вакол Курапатаў». Тут сутнасьць. У гэтым галоўнае. Тут — барацьба насьмерць. Читать дальше...