Калядная паштоўка Алесю Бяляцкаму
213800, Бабруйск, вуліца Сікорскага, 1, ПК-2, атрад 14. Добры дзень, Алесь! У першы дзень сьнежня ў мяне ўпершыню зацьвіла новая кветка. Яна такая зімовая, мая суседка называе яе «дзекабрыстам», а сябар па Фэйсбуку неяк патлумачыў, што па-беларуску яе правільна называць «каляднікам», бо зацьвітае перад Калядамі. Я атрымаў гэтую кветку летась, роўна праз год пасьля сьнежаньскіх пратэстаў 2010-га ў Менску, і пасадзіў яе ў гонар нашых «дзекабрыстаў», вязьняў Плошчы. Той маленькі адростак у мяне ўжо ўзьняўся і разгалінаваўся... Читать дальше...