Воля да сьмерці
У палаце я ляжаў зь пяцьцю іншымі хворымі. Шпіталь называўся St.Mary’s Hospital. Ён мясьціўся побач зь лёнданскім вакзалам Пэдынгтан. Яго таксама можна было назваць вакзалам: нехта прыбываў, нехта выбываў — на гэты або на той сьвет. Шпіталь шанаваў свае традыцыі і імёны герояў — выдатных мэдыкаў. У іх гонар былі названыя палаты і аддзяленьні, іх імёны і заслугі ўвечнівалі на мэмарыяльных таблічках і дошках, што віселі на сьценах. Гэта мусіла ўсяляць веру ў аздараўленьне, але не ўсяляла: у вялікіх мэдыкаў... Читать дальше...