Джон ставіць дыягназ
Нядаўна я сур’ёзна задумаўся аб прыродзе нэрвовых зрываў. Натхнілі мяне суразмоўцы з Швэйцарыі, Францыі і Амэрыкі. Швэйцарац падзяліўся са мною даўняй марай: «Хачу паехаць у Львоў». Я адказаў: «Цудоўная мара. Вы не пашкадуеце. Але майце на ўвазе: Вы ўбачыце шмат бедных людзей». Швэйцарац бадзёра адказаў: «У Швэйцарыі таксама шмат бедных людзей». «Вядома, я шмат разоў бываў у Швэйцарыі, — сказаў я, — і ведаю, што там ёсьць бедныя людзі. Але я кажу пра іншыя маштабы». «О не, настойваў швэйцарац, — у нас вельмі шмат беднякоў». Читать дальше...