З хуткасьцю мілімэтар за год
Ігар Памяранцаў Што мох і лішайнік зусім не пазбаўленыя прывабнасьці, разумееш у Старым Лісабоне. Бываюць гарады, — прынамсі, гэты горад такі, — якія, як скалы, валуны, бутэлькі — замшэлыя. Нават недаголенасьць лісабонцаў таго самага роду, тых самых каранёў. Нават віно зь недасьпелага вінаграду тут называюць «зялёным» — «вэрдэ». На ўсходнім полюсе вульгарнай лаціны, у Кішынэве, зь лісабонскім мохам калісьці канкуравалі вэлюравыя капелюшы ржавага і бутэлечнага колеру. Каб пераканацца ў гэтым, давялося прайсьці праз увесь кантынэнт. Читать дальше...