«Гедройць» і (бес)культурныя дыскусіі
Пару дзён, як адгулі фанфары цырымоніі «Гедройця», а мяне ўсё неяк не адпускае. І не таму, што дзень «Х» доўжыўся для супрацоўнікаў ПЭН-цэнтру значна даўжэй за 24 гадзіны, а вось нібыта кіслы пасьлясмак у роце застаўся: столькі працы ўкладзена, так хацелі зрабіць людзям сапраўднае сьвята, а ў выніку асядзе ў памяці пару скандалаў ды плётак. Мне прэмія Гедройця бачыцца страшэнна важнаю справай. І менавіта – на этапе выбару лонг-ліста з дванаццаці пазыцыяў (які можна было б і пашырыць да пятнаццаці). Читать дальше...