Культ асобы, бязьлітасны й памяркоўны
Выпраўляць дзіцятка ў першую клясу – тое яшчэ хваляваньне. Што там будзе, як яго ўспрымуць? Кветкі, музыка, заплечнікі, рамантыка верасьня. І школа – паўзабытая ўстанова, ад якой шмат чаго чакаеш. Зрэшты, нешта памятаецца й ад сваіх «лінеек»: знаёмства, рассаджваньне, урок «пра родную зямлю» ці накшталт таго. Але ў школе майго першаклясьніка ўрок пачаўся з пытаньня: «Ці ведаеце, дзеці, як завуць нашага прэзыдэнта?» На другі дзень сытуацыя паўтарылася: замацоўвалі пройдзены матэрыял. Калі жывеш па-за дзяржаўнымі клопатамі... Читать дальше...