Сяргей Навумчык. “Дзевяноста другі”
Апошні фрагмэнт новай кнігі Сяргея Навумчыка пра рэфэрэндум аб датэрміновых выбарах, які не адбыўся. Сёньня - аналіз некаторых прычынаў, чаму забарона рэфэрэндуму ня выклікала той рэакцыі ў грамадзтве, на якую разьлічвалі лідэры БНФ. «Грамадзтва на тым этапе разьвіцьця пасьля савецкага экспэрымэнту яшчэ ня ў стане было шырока выступаць супраць беззаконьня ў падтрымку рэфэрэндуму у адкрытым дзеяньні. Лягчэй было проста паставіць подпіс «за», але не змагацца, не рызыкаваць нічым», — лічыць Зянон Пазьняк.