Як беларусы будавалі свой дом?
У культурным фондзе чалавецтва знойдзецца ня так шмат унівэрсальных значэньняў, аднолькава дарагіх і для ірляндца, і для жыхара мангольскіх стэпаў, і для расейца, і для беларуса. Дом — адна з такіх каштоўнасных катэгорыяў, якая не падлягае дэвальвацыі цягам гісторыі.