Міністар абароны Польшчы лічыць, што Расея рыхтуецца да вайны. Доказ — вучэньні Захад 2017
Нядаўнія вучэнні «Захад-2017» — сьведчаньне таго, што Расея рыхтуецца да наступальных апэрацый. Такую заяву зрабіў міністар абароны Польшчы Антоні Мацарэвіч падчас свайго візіту ў Канаду, паведамляе TUT.BY са спасылкай на «Укрінфарм». «Вучэньні „Захад-2017“ завяршыліся два месяцы таму. Яны праходзілі на тэрыторыі паміж Паўночным Ледавітым акіянам і Чорным морам. Там зьдзяйсьнялі пускі балістычных ракет „Іскандэр“, якія могуць мець ядзерныя боегалоўкі. Расейцы рыхтаваліся не да абароны, а да агрэсіі», — сказаў міністар абароны Польшчы. Читать дальше...