Актывістку РЭП, на якую склалі пратакол, калі яна ляжала зь дзіцём у шпіталі, аштрафавалі
У судзе Бабруйску за ўдзел у пікеце 7 кастрычніка асудзілі актывістаў прафсаюзу РЭП Галіну Лазараву і Аляксея Трафімава. Абаім судзьдзя Гормаш прысудзіла штраф 2 базавыя велічыні. Разгляд справы цягнуўся тры дні. Пераносіўся ён з прычыны няякасных відэаматэрыялаў, якія прадстаўляла міліцыя.