«Гэты горад не для жыхароў, а для бізнэсу». Каб забудоўваць праспэкт Незалежнасьці, улады не намінуюць яго ў сьпіс UNESCO
Ужо ў 2019 годзе праспэкт Незалежнасьці мог бы трапіць у Сьпіс сусьветнай спадчыны UNESCO. Бо ў Менску захавалася найбольш цэласная ў сьвеце пасьляваенная нэаклясычная забудова савецкай традыцыі. Але менскія ўлады ня хочуць міжнароднага прызнаньня праспэкту, бо гэта перашкодзіць яго далейшай забудове. Так лічаць экспэрты Нацыянальнага камітэту UNESCO, якія трэці год чакаюць на адпаведную заяўку Менгарвыканкаму.