Саюз Савецкіх Копіпэйстычных Рэспублік. Як Масква брала найлепшае і што з гэтага атрымлівалася
Дэпутаты расейскай Дзярждумы прапануюць у адказ на новыя санкцыі ЗША адмовіцца ад амэрыканскіх тавараў і пачаць уласную вытворчасьць іх аналягаў, ігнаруючы патэнтнае права. У гэтай ідэі нічога новага для краіны няма. Вытворчасьць копій замежных тавараў пад уласнымі брэндамі практыкавалася ў СССР і досыць шырока.