«Пад'ёмнік — гэта свабода». Вазочнік з Гомлю хоча да пачатку лета самастойна выйсьці з пад'езду
26-гадовы Андрэй Антоненка з Гомлю атрымаў згоду большасьці жыхароў пад'езду на ўсталяваляваньне прылады, пры дапамозе якой можна пераадолець на вазку сем прыступак. Некаторыя суседзі хлопца незадаволеныя, яны лічаць, што пад'ёмнік будзе перашкаджаць ім насіць мэблю і дзіцячыя вазкі.