Памёр беларускі палітык Сямён Домаш
Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га і 13-га скліканьняў, беларускі палітычны дзеяч Сямён Домаш памёр раніцай 9 лютага ў сваім аўтамабілі. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзіў Аляксандар Мілінкевіч. Прычыны сьмерці пакуль невядомыя.