Затрыманых актывістаў Народнай грамады завезьлі за горад і выпусьцілі
Актывісты Народнай грамады Валянцін Троцкі, Сяргей Спарыш і Рыгор Пагарцаў выйшлі сёньня з плякатамі супраць прыезду Дзьмітрыя Мядзьведзева ў фан-зоне на праспэкце Пераможцаў. Іх жорстка затрымалі асобы ў цывільным.