«Прэзыдэнтам мае быць чалавек кшталту Дашкевіча» — каліфарнійская беларуска, якая зьехала, а не ўцякла
Надзею Нортан многія ў Беларусі ведаюць пад яе дзявочым прозьвішчам Сычугова. Курапаты, жодзінская турма пасьля Плошчы-2006, праца ў камандзе Ганчарыка, Мілінкевіча, Раманчука, выкладаньне ў цэнтры беларускіх дасьледаваньняў у Канзасе.