Былыя беркутаўцы, абвінавачаныя ў расстрэле Майдану, вызваленыя з-пад варты
Калегія судзьдзяў Кіеўскага апэляцыйнага суду ў суботу ўвечары прыняла рашэньне аб зьмене меры стрыманьня былым супрацоўнікам падразьдзяленьня спэцыяльнага прызначэньня «Беркут», абвінавачаным у расстрэле людзей падчас падзеяў Эўрамайдану ў 2014 годзе, і прызначыла ім асабістае абавязаньне.