Сябра Каардынацыйнай рады зьехала ў Вільню пасьля паведамленьня пра чарговы арышт
Філёзаф Вольга Шпарага, сябра Каардынацыйнай рады, атрымала паведамленьне пра чарговы арышт на 12 сутак. 24 кастрычніка Шпарага вызвалілася пасьля адбыцьця 15-суткавага арышту з турмы ў Жодзіне.