Пасьля шэрагу ініцыдэнтаў Мінэнэрга заявіла пра завяршэньне энэргетычнага пуску першага блёку БелАЭС
21 сьнежня ў 19:48 турбагенэратар першага блёку Беларускай АЭС зноў падключылі да энэргасыстэмы. Неўзабаве мае пачацца яго досьледна-прамысловая эксплюатацыя.