Славаччына адмовілася купляць расейскую вакцыну «Спутнік V»
«Грамадзяне Славацкай рэспублікі ня могуць быць экспэрымэнтальнымі трусамі і прымаць вакцыну, якая не зарэгістраваная ні ў Славаччыне, ні ў Эўрапейскім Зьвязе», — заявіла кіраўніца партыі «За людзей» Вераніка Рэмішава.