Гандбалісты зборнай Беларусі адправіліся на чэмпіянат Еўропы
На папярэднім этапе 15-га па ліку мужчынскага кантынентальнага першынства гандбалісты зборнай Беларусі згуляюць у групе D у Браціславе. Там іх сапернікамі будуць каманды Германіі (14 студзеня), Польшчы (16 студзеня) і Аўстрыі (18 студзеня).