Паўлу Севярынцу — 46 гадоў, гэта дзявяты ягоны дзень народзінаў за кратамі. Сабралі фатаздымкі палітыка розных гадоў
30 сьнежня дзень народзінаў у палітвязьня, пісьменьніка, аднаго зь лідэраў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца. Яму споўнілася 46 гадоў. Гэта дзявяты дзень нараджэньня, які палітык праводзіць за кратамі.