Пуцін сустрэўся ў Крамлі зь міністрам абароны Кітая
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін вечарам у нядзелю — як вынікае з паведамленьняў Крамля і расейскіх дзяржаўных агенцтваў — сустрэўся з міністрам абароны Кітая Лі Шанфу, які прыбыў у Расею з візытам.