МУС: грубых парушэнняў грамадскага парадку ў час святочных мерапрыемстваў 9 Мая не дапушчана
Грубых парушэнняў грамадскага парадку, злачынстваў, здарэнняў у месцах правядзення святочных мерапрыемстваў 9 Мая не дапушчана. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў Сяргей Мірончык.