«Унутраная справа», «самы значны выклік расейскай дзяржаве». Сабралі міжнародныя рэакцыі на падзеі ў Расеі
Эўразьвяз сочыць за сытуацыяй у Расеі і лічыць тое, што адбываецца яе ўнутранай справай. Пра гэта заявіў прадстаўнік Эўракамісіі, камэнтуючы заклікі да мяцяжу з боку заснавальніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына.