Антыфэйк. У сацсетках распаўсюджваюць ролік «Хайль Зяленскі!», нібыта зьняты ў Нямеччыне. Акторы ў ім — усе з Расеі
У сацсетках распаўсюджваецца відэаролік на нямецкай мове «Хайль Зяленскі!», нібыта зьняты ў Нямеччыне ўльтраправай партыяй «Альтэрнатыва для Нямеччыны». Журналіст расейскай службы Радыё Свабода Марк Крутаў устанавіў, што ўсе акторы, якія зьняліся ў гэтым роліку, жывуць у Расеі.