«Спробы разгойдаць сытуацыю». Прадстаўнік Савету бясьпекі спрагназаваў, што будзе ў Беларусі ў бліжэйшыя два гады
У Беларусі ў наступныя два гады пройдуць парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары, падчас якіх будуць спробы «разгойдаць» сытуацыю ў краіне, заявіў першы намесьнік дзяржсакратара Савету бясьпекі Беларусі Павел Муравейка ў эфіры СТВ.