132 сьвечкі ў памяць расстраляных. Фотарэпартаж з акцыі ў Вільні
Беларусы правялі ў Вільні акцыі памяці загінулых у «Ноч расстраляных паэтаў». Каля Музэю акупацыі і барацьбы за свабоду прайшоў канцэрт з чытаньнем вершаў расстраляных паэтаў. А на Ратушнай плошчы ў памяць аб загінулых запалілі 132 сьвечкі.