АЭС як мадэль гаспадараньня па-лукашэнкаўску: спачатку будуюць, потым думаюць, што з гэтым рабіць
Пасьля справаздачы міністра энэргетыкі Беларусі Аляксандар Лукашэнка выказаў прэтэнзіі на адрас Масквы, заявіўшы пра неабходнасьць кампэнсацыі расейскім бокам запозьненага ўводу АЭС. Рэдкая сытуацыя за апошнія 2 гады, калі супярэчнасьці паміж саюзьнікамі выходзяць на паверхню, у публічную плашчыню.