У Польшчы «згубілі» дзясяткі тысяч айцішнікаў, большасьць зь якіх — беларусы
З 2020 году Польшча выдала амаль 94 тысячы віз па IT-праграме Poland Business Harbour (PBH), большасьць зь іх — беларусам. Аднак за тры гады ў краіну па такой візе прыехалі 13,5 тысячы чалавек — гэта значыць толькі 14% яе ўладальнікаў, піша партал «Зеркало» са спасылкай на польскую Rzeczpospolitu. Праграма Poland Business Harbour першапачаткова была створаная ў 2020 годзе для грамадзян Беларусі — айцішнікаў і іх сем’яў, якім яна давала шэраг ільгот. Праз год дзеяньне праграмы было пашырана на грамадзян Украіны... Читать дальше...