Беларускі цяжкаатлет Паўлюкавец стаў сярэбраным прызёрам маладзёжнага чэмпіянату свету
У ноч з панядзелка на аўторак на МЧС адбыліся спаборніцтвы ў вагавой катэгорыі да 89 кг у юнакоў, дзе нашу каманду прадстаўляў Ігнацій Паўлюкавец. У рыўку беларус паказаў рэзультат 156 кг, дзякуючы чаму стаў уладальнікам малога бронзавага медаля. У другім практыкаванні - штуршку - Паўлюкавец таксама заняў трэцяе месца, зафіксаваўшы штангу вагой 192 кг.