ByPol абвінаваціў былога супрацоўніка ў крадзяжы $191 тысячы і рыхтуе пазоў у суд
На ютуб-канале ByPol зьявіўся відэаматэрыял пад назвай «Куды зьнікла частка данатаў на Плян «Перамога». У ім супрацоўнік арганізацыі Станіслаў Лупаносаў абвінаваціў былога калегу пра арганізацыі Матвея Купрэйчыка ў крадзяжы грошай, прызначаных для падпольля ў Беларусі. У выніку скандалу ўлетку гэтага году, арганізацыя раскалолася на дзьве — ByPol і BepPol. Лупаносаў паўтарыў ранейшыя словы, што канфлікт у ByPol пачаўся ў пачатку чэрвеня, калі супрацоўнікам арганізацыі было прапанавана прайсьці паліграф. Читать дальше...