Менск захапіла дакумэнтальнае кіно. Чаму варта наведаць фэстываль Watch Docs Belarus
![Менск захапіла дакумэнтальнае кіно. Чаму варта наведаць фэстываль Watch Docs Belarus](https://gdb.rferl.org/A8844DA5-C12A-4E0F-9C01-3C9BC3A9592F_w800_h450.jpg)
З 5 па 13 сьнежня ў Менску пройдзе V Міжнародны фэстываль дакумэнтальнага кіно аб правах чалавека Watch Docs Belarus. Сёлета тэмай фэстывалю стане «крохкае паняцьце свабоды, асабістай прасторы і нормы ўмяшаньня ў іх грамадзтва і дзяржавы». Усяго будзе прадстаўлена 25 фільмаў.