У Кіеве прайшоў мітынг апазыцыі «Чырвоныя лініі для Зэ»
На Майдане Незалежнасьці ў Кіеве адбылася акцыя «Чырвоныя лініі для Зэ », закліканая перасьцерагчы прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ад «здачы нацыянальных інтарэсаў» на перамовах у Парыжы. Яна працягвалася каля паўтары гадзіны.