Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Декабрь
2019

У Беларусі прайшла чарговая хваля затрыманняў і судоў

0

27 снежня ў Беларусі прайшлі суды над тымі, хто ўдзельнічаў у акцыях супраць інтэграцыі з Расеяй.

Не менш за 15 чалавек, па звестках праваабаронцаў, былі асуджаны 27 снежня за ўдзел у акцыях супраць інтэграцыі з Расеяй.

Сітуацыю пракаментавала праваабаронца ПЦ “Вясна” Наталля Сацункевіч:

– Проста зараз у Беларусі адбываюцца масавыя парушэнні правоў чалавека. Людзей штрафуюць, саджаюць на суткі за рэалізацыю права на мірныя сходы і за выказванне свайго меркавання. Праваабаронцы ўважліва сочаць за сітуацыяй. Мы просім звяртацца да нас усіх, хто адчувае на сабе рэпрэсіі.

Праваабаронцы нездарма называюць такую сітуацыю рэпрэсіямі з боку дзяржавы, бо беларускі Закон аб масавых мерапрыемствах (за парушэнне якога і прыцягваюць актывістаў) не адпавядае міжнарожным стандартам.

– Ён дзейнічае з 1997 года. За гэты час у яго 12 разоў уносіліся змены, але ўсе яны былі накіраваны не на паляпшэнне сітуацыі, а толькі на яе пагаршэнне. І апошнія змены, якія ўступілі ў сілу амаль год таму, таксама ўскладнілі сітуацыю. Прывялі, напрыклад, да буйных штрафаў у дачыненні да арганізатараў Дня Волі. На жаль, мы не можам кіравацца гэтым законам у сваёй дзейнасці, таму што ягоная мэта – гэта не спрыяць рэалізацыі правоў чалавека ў Беларусі, а іх абмяжоўваць.

Грамадская прыёмная Праваабарончага цэнтра Вясна працуе ў святы (акрамя 1 студзеня).

* * * 

27 снежня ў Менску прайшла новая хваля судоў над тымі, хто ўдзельнічаў у акцыях супраць інтэграцыі з Расеяй. Не менш за 15 актывістаў былі пакараныя.

Сярод іх – і Юрый Губарэвіч, старшыня Руху „За Свабоду”.

– Відавочна, што ўлады маюць спісы. У гэтых спісах вялікая колькасць людзей. Яны фіксуюць самых актыўных, у першую чаргу тых, каго яны могуць апазнаць на гэтых акцыях. Бо затрымання непасрэдна на акцыях не праводзяць. Таму апазнаюць ужо ці візуальна знаёмых, ці тых, каго могуць апазнаць пры праглядзе відэа, ці тых, хто персанальна пазначае, што ўдзельнічаў, у сацыяльных сетках. І мэта вось гэтых дзясяткаў судоў – гэта запалохванне, прывентыўныя меры па зніжэнні вулічнай актыўнасці, скіраванай на тое, каб людзі не выходзілі на наступнае масавае мерапрыемства.

Суддзя Святлана Чараповіч прысудзіла Юрыю Губарэвічу 30 базавых велічынь (765 рублёў) штрафу. Ён лічыць такое рашэнне абсурдным: бо ў краіне, дзе людзі выходзяць з лозунгамі ў падтрымку незалежнасці і суверэнітэта, любая ўлада павнна была б вітаць такую грамадскую актыўнасць, а не караць штрафамі.

У папярэдні дзень, 26 снежня, таксама прайшло больш за 15 судоў над удзельнікамі акцый за незалежнасць.  Плануюцца суды і 30 снежня. Іх расклад можна паглядзець на сайце Праваабарончага цэнтра “Вясна”. Праваабаронцы збіраюць інфармацыю пра расклад судовых паседжанняў па артыкуле 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і заклікаюць дапамагаць ім папаўняць гэты спіс.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

* * * 

27 снежня ў Беларусі прайшла чарговая хваля затрыманняў і судоў над пратэстоўцамі. Большасць удзельнікаў несанкцыянаваных антыінтэграцыйных вулічных акцый, якія прайшлі ў снежні, атрымліваюць вялікія штрафы.

Як інфармуюць праваабаронцы, суд Цэнтральнага раёна Менска  арыштаваў адказнага сакратара Кансерватыўнай хрысціянскай партыі — БНФ Алеся Чахольскага на 15 сутак. У дачыненні да яго складзены пратакол на падставе артыкула 23.34 КоАП.

Сяргея Ціханоўскага арыштавалі на 15 сутак за ўдзел у несанкцыяванай акцыі па артыкулу 23.34 КаАП.​ Адпаведнае рашэнне прыняў суд Савецкага раёна г. Гомеля.

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Новы год ён сустрэне за кратамі. Да таго ж Кулакова аштрафавалі на 1275 рублёў.

Таксама 1275 рублёў штрафу атрымала Мая Навумава, па 765 рублёў – Мая Навумава, Андрэй Рогаў, Юрась Губарэвіч і Пётр Маркелаў, па 637,5 рубля – Дзяніс Юркевіч, Дзяніс Красачка і Антось Жылко.

Суд над Вячаславам Сіўчыкам перанесены на нявызначаны тэрмін, паколькі ён знаходзіцца за мяжой.

* * * 

Вядома пра затрыманне аднаго з лідараў КХП-БНФ Алеся Чахольскага. У Гомелі затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага, у Менску – блогера Уладзіміра Цыгановіча. Напярэдадні ў сталіцы затрымалі актывіста Legalize Belarus і «Моладзевага блоку» Станіслава Шашка.

Удзельнікаў антыінтэграцыйных акцый масава судзілі і ў чацвер. Большасць таксама атрымлівалі штрафы. 15 сутак арышту адбывае Павел Севярынец, 5 сутак – Алена Талстая.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: spring.org





Губернаторы России
Москва

Собянин прибыл в Китай с рабочим визитом





Москва

ЭКСПЕРТ АНАТОЛИЙ ГОЛОД ПРЕДЛАГАЕТ СЕНСАЦИОННО УЛУЧШИТЬ НАЛОГОВУЮ СФЕРУ!


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Сергей Собянин прибыл в Китай с рабочим визитом



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Дима Билан

Анна Asti и Дима Билан стали лучшими исполнителями по версии премии МУЗ-ТВ




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

В Лужниках состоялась церемония открытия Всероссийской Спартакиады Специальной Олимпиады

Военно-спортивный фестиваль Росгвардии в «Лужниках» собрал более 20 000 москвичей и гостей столицы

Военно-спортивный фестиваль Росгвардии открылся в «Лужниках»


Кирилл Скачков

Скачков и Тайлакова выиграли соревнования по настольному теннису на Играх БРИКС



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Минск

Лукашенко обратился к Рамафосе



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России