«Газпром» заплаціў Украіне амаль 3 мільярды даляраў паводле рашэньня швэдзкага суду
Расейская кампанія «Газпром» выплаціла 2,918 мільярда даляраў «Нафтагазу Ўкраіны» паводле рашэньня Стакгольмскага арбітражу. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс з спасылкай на прадстаўніка «Газпрома».