На Віцебшчыне суд апраўдаў актывіста АГП, якога пабілі і зьвінавацілі ў непадпарадкаваньні міліцыі
![На Віцебшчыне суд апраўдаў актывіста АГП, якога пабілі і зьвінавацілі ў непадпарадкаваньні міліцыі](https://gdb.rferl.org/6DEEB58E-F850-4A65-983E-6F3FD6340DC4_w800_h450.jpg)
Актывіста АГП з Дуброўны Міхаіла Чамураку міліцыя затрымлівала з ужываньнем сілы і спэцсродкаў, два дні яго трымалі ў ізалятары ў Воршы. У выніку Аршанскі суд пастанавіў спыніць адміністрацыйны працэс праз адсутнасьць у дзеяньнях абвінавачанага складу правапарушэньня.